Інтэграстаў менее

Oct 21, 2007 16:14


Сацыёлагі зафіксавалі значны спад інтэграцыйных настрояў у беларускім грамадстве. Паводле вераснёўскага апытання, праведзенага віленскім Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй альбо Еўрасаюзам зніжаецца і стаў рэкордна нізкім за ўвесь перыяд назірання. За ўсходні вектар інтэграцыі выказаліся 33,8%, а за заходні - 29,9%. Таксама знайшліся 12,5% апытаных, якія выступаюць за інтэграцыю Беларусі з Польшчай (супраць - 63,5%). Апытанне таксама выявіла, што дзве траціны рэспандэнтаў адмоўна ставяцца да пераймання замежнага досведу. А больш за палову жыхароў Мінску не жадаюць руху Беларусі ні на Захад, ні на Усход.

Цікава, гэта вынік замбавання агітмашыны ці ўсё ж такі болей-меней натуральны працэс?

Во спасылка!

верасень, апытанні, незалежнасць, інтэграцыя

Previous post Next post
Up