Кангрэс габрэйскіх рэлігійных арганізацый і аб’яднанняў Расіі выступіў з крытыкай выказванняў Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ, беларускі прэзідэнт сказаў журналістам: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі". Як адзначылі ў прэс-службе Кангрэса "немагчыма ўявіць, каб кіраўнік краіны, валодаючы цвярозай свядомасцю, змог вымавіць падобныя перлы. Гэты стыль быў уласцівы нешматлікім чыноўнікам-антысемітам у Расійскай імперыі ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя, а пазней - ідэолагам нацысцкай Нямеччыны. Калі ўсё ж выказаць здагадку, што фраза аб "габрэйскім Бабруйску" невыпадковая і свядомасць "бацькі" на той момант была яснай, - перад намі відавочная слабасць лідэра, які сутаргава спрабуе падмацаваць свой аўтарытэт нягодным спосабам", - гаворыцца ў заяве Кангрэса.
Сюдэма ідзіце!