Першы венгерска-беларускі слоўнік быў выдадзены ў 2007 годзе пры падтрымцы амбасады Беларусі ў Будапешце. Пра гэта паведаміла амбасадар нашай краіны ў Венгрыі Алена Купчына. Паводле яе слоў, значны ўнёсак у вывучэнне агульных гістарычных і лінгвістычных момантаў уносіць створаная ў Будапешцкім універсітэце Венгерская асацыяцыя беларусістаў, дзейнасцю якой кіруе прафесар Андраш Золтан. Ва універсітэце вядзецца выкладанне беларускай мовы, у яго працы ўдзельнічаюць лектары і выкладчыкі з Беларусі. У 2006 годзе намаганнямі кафедры пры фінансавай падтрымцы фондаў Еўрасаюза быў выдадзены першы падручнік беларускай мовы для венгерскіх студэнтаў.
Узята тут. Мабыць, у Беларусі такі не пачытаеш?