Лета скончылася

Sep 07, 2013 15:43


image Click to view



Адна з найпрыгажэйшых з'яў прыроды - таямнічыя начныя серабрыстыя аблокі (http://ru.wikipedia.org/wiki/Серебристые_облака). Аблокі, якія з'яўляюцца толькі пару разоў улетку на вышынях каля 80 км - амаль у адкрытым космасе! - і, будучы асветленымі сонечнымі промнямі, быццам бы самі свецяцца на начным небе. Нам пашанцавала: сярэднія шыроты, на якіх мы жывем, з'яўляюцца самымі аптымальнымі для назірання за гэтым відовішчам, таму Беларусь сапраўды заслужыла права называцца Краінай пад срэбнымі аблокамі. У гэтым кароткім фільме можна ўбачыць усе з'яўленні гэтых загадкавых структур на нашым небе ў 2013 годзе.

Музыка Артура Хайруліна (http://vk.com/unlatem).

відэа, восень, Беларусь

Previous post Next post
Up