Сучасная Рэспубліка Беларусь вачыма складальнікаў статыстычнага даведніка
«Беларусь в цифрах, 2013». Вось некаторыя трэнды апошніх гадоў.
1. Дэмаграфічны правал, як заўсёды, заспее бэлярусікаў раптоўна.
2. На рынку працы прыватны сектар выціскае дзяржаву вельмі марудна.
3. Тутэйшы студэнт ужо не торт. Колькасць навучэнцаў універсітэтаў і акадэмій адкацілася на ровень 2009/2010 навучальнага года.
4. Туркмены, вядомыя бойкамі ў сталічным метро, цяпер абсалютна пераважаюць сярод замежных студэнтаў. Расійскія ж неабыякавыя маладзёны, відаць, аддаюць перавагу іншым напрамкам сваёй адукацыі.
5. Упершыню за гісторыю сотавай сувязі ахоп насельніцтва не вырас, а панізіўся.