Навіны заканадаўства

Feb 21, 2013 09:06



Саўмін такі падаў у палатку шкандальны законапраект "О внесении изменений в Закон Республики Беларусь "О приватизации государственного имущества и преобразовании государственных унитарных предприятий в открытые акционерные общества". Жыстачайшы кантроль крывавага рэжымчыка над прыватызацыяй узмоцніцца яшчэ болей.

Не мінула і квартала, як была афіцыйна апублікавана пастанова Мінэканомікі "О расчетных балансовых показателях прогноза социально-экономического развития Республики Беларусь на 2013 год". З цікавых фактаў: паводле звестак на старонцы 51 можна вылічыць, што ў 2012 годзе Беларусь імпартавала да 39% ад вырабленай унутры краіны электраэнергіі. У 2013 г. плануецца скараціць паказчык да 23,57%.

Мінфін з Нацбанкам выклалі ў новай рэдакцыі Інструкцыю аб выкананні мясцовых бюджэтаў па даходах. Згодна з супольнай пастановай "О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке исполнения местных бюджетов по доходам" сплачваць плацяжы ў мясцовыя бюджэты з 22 лютага можна праз сістэму "Расчет" (АИС ЕРИП) і пры помачы банкаўскіх картачак.

заканадаўства, Мінфін, НБРБ, Мінэканомікі, пастановы

Previous post Next post
Up