"Давайце мы спачатку гэта перакрыем, а потым - гэта. Пасля вернемся да культуры спажывання".
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыюе ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за распіванне піва і слабаалкагольных напояў на вуліцы і ў іншых непрыстасаваных для гэтага месцах. Міліцыянты ўжо ўнеслі на разгляд Савета міністраў праект дакумента, згодна з якім прадугледжваецца штраф да 10 базавых велічыняў за дадзенае парушэнне. Разам з магчымай забаронай распівання піва на вуліцы, будзе праведзена абследаванне жылога сектара і гаражных масіваў на прадмет выяўлення дзейнасці па пазапраўнай вытворчасці і захоўванню алкагольнай прадукцыі. Апроч гэтага міліцыянты, прадстаўнікі грамадскасці і журналісты ў выглядзе мабільных груп будуць правяраць па месцы жыхарства і на працы грамадзянаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. На прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе прааналізаваная эфектыўнасць дзейнасці камісій па барацьбе з п'янствам.
Падрабязней тэма раскрыта там.