Oct 26, 2012 10:00
Тым часам у падатковых інспекцыях распаўзаюцца жыстачайшыя чуткі аб ліквідацыі іхняга міністэрства і далучэнні яго на правах дэпартамента да Мінфіна або Мінэканомікі. Прычым новаствораны дэпартамент нібыта збіраюцца пазбавіць кантрольных функцый. Адпаведна, значная частка супрацоўнікаў будзе выкінутая ў новым годзе проста "на мароз". Зрэшты, падобная ініцыятыва "вярхоў" у плане адміністрацыйнай логікі выглядае даволі дзіўна. Бо доля праверак, якія праводзяцца паводле каардынацыйных планаў падатковымі органамі, апошнія гады стабільна трымалася каля адзнакі 25% ад агулу. Чыста для параўнання: доля планавых праверак Камітэта дзяжаўнага кантролю вагаецца вакол 1%.
чуткі,
чынушы,
рэжым