Усё і так ясна?

Oct 17, 2012 12:32



Калі і магчыма выявіць выбарчыя фальсіфікацыі статыстычнымі метадамі (як тое рабілі ў Расіі), то для гэтага неабходна мець пратаколы галасавання па асобных выбарчых участках. Звестак па акругах з прычыны іх малалікасці (110 на ўсю краіну) і вялікай колькасці выбарцаў (каля 60000 чал.) яўна не стае. А вось участкаў у нас на апошніх вырабах у палатку №5 было болей за шэсць тысяч. Пры сярэдняй колькасці выбарцаў на ўчастак пад 1000 чал. Маючы даныя хаця б па той частцы акруг, дзе былі альтэрнатыўныя кандыдаты, якраз можна было б зрабіць пэўныя падлікі.

Як вядома, ЦВК публікуе вынікі выбараў толькі ў разрэзе выбарчых акруг. Аднак што замінала і замінае апазіцыйным і проста незалежным кандыдатам займець участковыя пратаколы? І не варта тут наракаць на страшных членаў выбарчых камісій, якія нібыта не даюць ніякай інфармацыі. Прынамсі ў аднаго кандыдата сабраць падрабязную інфу цалкам атрымалася. Але ж тады папрацаваць трэба. Лепей зняцца "на знак пратэсту", як кандыдаты ад АГП і БНФ, і сядзець склаўшы ручкі. Маўляў, усё і так ясна.

вырабы, апазіцыя, цырк, палатка, партыі

Previous post Next post
Up