Ад Сашы і да Колі

Oct 05, 2012 19:59



Працягваю тэму вырабаў. Вось статыстыка ваганняў колькасці патэнцыйных выбарцаў на праведзеных рэжымчыкам плебісцытах:

1) вырабы ў палатку №5 23 верасня 2012 г. - 7 030 430 чал. Маюць права галасаваць толькі беларускія грамадзяне;

2) прэзідэнцкія вырабы 19 снежня 2010 г. - 7 105 660 чал. Маюць права галасаваць толькі грамадзяне РБ;

3) вырабы ў мясцовыя дэпутаты 25 красавіка 2010 г. - 7 030 301 чал. Браць удзел у гэтых вырабах маюць права і грамадзяне РФ, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі;

4) вырабы ў палатку №4 28 верасня 2008 г. - 7 016 711 чал.;

5) вырабы ў палатку №3 17 кастрычніка 2004 г. - 6 986 163 чал.;

6) рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г. - 6 986 163 чал.;

7) вырабы ў мясцовыя дэпутаты 2 сакавіка 2003 г. - 7 104 428 чал.;

8) прэзідэнцкія вырабы 9 верасня 2001 г. - 7 356 343 чал.;

9) вырабы ў палатку №2 15 кастрычніка 2000 г. - 7 254 752 чал.;

10) рэферэндум 24 лістапада 1996 г. - 7 346 397 чал.;

11) рэферэндум 14 траўня 1995 г. - 7 445 820 чал.

Звестак аб занесеных у спісы для галасавання выбарцах на прэзідэнцкіх вырабах 2006 г. і вырабах мясцовых дэпутатаў 2007 г. на сайце ЦВК не знайшоў.

вырабы, статыстыка, рэжым

Previous post Next post
Up