Дзе людзі?

Oct 04, 2012 23:33



Згодна з тэкстам паведамлення ЦВК аб афіцыйных выніках вырабаў у палатку №5 у спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, былі ўлучаны 7 030 430 выбарцаў. Паводле т.зв. выбарчага кодэкса права голасу маюць усе дзея- і праваздольныя грамадзяне векам ад 18 гадоў і болей. Дзеля прыблізнага вызначэння колькасці такіх асоб зазірнем у белстатаўскі бюлетэнь «Половозрастная структура населения Республики Беларусь на 1 января 2012 года и среднегодовая численность населения за 2011 год». На старонках 5-7 названага бюлетэня пададзена колькасць насельніцтва Беларусі паводле ўзросту станам на 01.01.2012 г. Кагорты дзяцей і падлеткаў "0-4", "5-9", "10-14" складаюць разам 1 429 631 чалавек. Дадамо да гэтай сумы тынэйджараў ад 15 да 17 гадоў і атрымаем 1 730 937 чал. Агульная колькасць жыхароў рэспублікі на пачатак года была 9 465 150 чал. Адымаем з 9 465 150 (не)дарослых 1 730 937 непаўнагадовых. Вынік - 7 734 213 патэнцыйных выбарцаў. А цяпер пытанне: чым патлумачыць больш як 700-тысячную розніцу між маімі падлікамі і статыстыкай ад ярмошыных?

пытанні, вырабы, палатка, статыстыка

Previous post Next post
Up