Sep 28, 2012 16:46
У фрэндстужцы некаторыя пішуць, што байкот на т.зв. парламенцкіх вырабах адбыўся. Адбыцца то ён адбыўся. Але абсалютна не з прычыны эфектыўна праведзенай кампаніі за гэты самы байкот. Па-першае, старанна культываваная самой уладай апатыя нарэшце дала свае плады. Па-другое, шырнармасы інтуітыўна адчулі мізэрную ролю "палаткі" ў выбудаванай сістэме дзяржаўнага кіравання. Ну а па-трэцяе, 23 верасня тупа было паганенькае надвор'е. Дзе тут вынікі працы апазіцыі? Мяркую, гэтае пытанне трывала перайшло ў шэрагі рытарычных.
вырабы,
апазіцыя,
рэжым