Ай нанэ, нанэ!

Aug 03, 2012 00:17

Originally posted by silverrebel at Чарговы багаты інвестар


Минэнерго Беларуси 30 июля подписало с турецкой компанией Cet Insaat Muhendislik Ticaret Limited Sirketi инвестдоговоры на строительство Бешенковичской и Верхнедвинской гидроэлектростанций. Общий объем инвестиций составит более $300 млн., сообщает корреспондент БЕЛТА. С белорусской стороны договоры подписал министр энергетики Александр Озерец, с турецкой - генеральный директор компании Эрхан Аудинер.
На снимке: во время подписания. Фото БелТА.

Insaat Muhendislik Ticaret Limited Sirketi з турэцкага перакладаецца як грамадства з абмежаванай адказнасцю "Будаўнічая тэхніка і гандль. Па англійску інвестар таксама называецца незамыславата "CET Construction Engineering Trading Ltd.".

Свайго сайту ў кампаніі, ясная справа няма. Ёсць толькі прафайлы ў каталагах, дзе паведамляецца, што ў кампаніі менш за 5 супрацоўнікаў. А вось пра самаго спадара Эрхана Айдынера (Erhan Aydıner), якога БелТА чамусці называе Аудзінерам, інфы крыху больш. Так, у 2005 годзе ў Казахстане супраць яго ўзбуджана крымінальная справа з-за гібелі чатырох рабочых, а яшчэ 65 рабочых звярнуліся да прэм'ер-міністра Турцыі з просьбай дапамагчы вярнуцца дамоў, бо ім больш за паўгады не плацілі заробкі. Таксама ёсць сп. Айдынер і ў спісах тых, хто вінен казахскаму бюджэту тэньге...

інвестары, 2012, Турцыя

Previous post Next post
Up