Навіны графаманіі

Jan 12, 2010 23:09



На сайціку pravo.by выклалі зацверджаны Указам №2 План падрыхтоўкі законапраектаў на 2010 год. Вядома, што цягам году ён можа і будзе карэктавацца. Аднак некаторыя з усіх 45 пазіцый так проста абысці вокам было б неапраўдана. Такім чынам, спынімся на тых пунктах агульнага спісу, абмеркаванне якіх у "палатцы" патэнцыйна можа мець пэўны розгалас у бэлярускім грамадстве.

Пазіцыя 19. Грантасмокі і кампанія пакуль могуць спаць спакойна. Закон аб некамерцыйных арганізацыях паводле тэксту памянёнага дакумента будзе ўхвалены ўжо пасля прэзідэнцкіх вырабаў. Пакінуць, так бы мовіць, на закуску.

Пазіцыя 28. Падобна на тое, што ўзрост тынэджэраў, якім афіцыйна дазволена ўжываць напоі, мацнейшыя за кефір, валюнтарыстычна наблізяць да стандартаў, прынятых у варожых ЗША. Цалкам імаверна, у гэткім выпадку значная частка мінскіх сцудзенцікаў будзе пазбаўленая абзаконенага права піць чарніла і лаяцца п'яным матам нават у блізкіх да апшчэжыцій рыгалаўках.

Пазіцыя 41. Відаць з усяго, змагацца з неўміручай ужо 16-ы год карупцыяй у 2010-ым пачнуць яшчэ болей жыстачайшэ. Верагодна, спайманых за брудную руку чыноўнікаў і адказных асоб пачнуць прылюдна вешаць на адмыслова ўсталяваных на Плёшчы шыбеніцах двайнога прызначэння. Вядома ж, пасля апрабавання абазначанага інструментарыя на вельмі не абыякавых, але занадта алкагалізаваных маладзёнах.

заканадаўства, чынушы, рэжым, ЗША, змагары

Previous post Next post
Up