Dec 01, 2007 21:37
- мяне ніхто не цэніць, - кажу я
чувак які за 22 гады ніразу не галіў падмышкі. я бачу яго упершыню, але ён абдымае мяне за плечы, кшталту эта ціпа он
ну а мой будучы муж з сімпатычнай формай ягадзіц, які аднойчы ў п'яным выглядзе ў вайсковай форме крычэў з інстытута культуры да акадэміі навук "жыве беларусь", проста паказвае як грае на п'яно жанчына з майго любімага гурта. хвіліну таму па лініях ягонай рукі я сказала яму, што жонкі ў яго не будзе ніводнай і ён крыху збянтэжаны
- мяне цэняць толькі за тое, што я заўжды прастаўляюся, - кажа прадстаўнік мадзьяраў. для мяне гэта не навіна, мне казалі пра гэта ягоныя сябры. - ды і малдоўская мова з румынскай аднолькавыя
- спачатку вывучце малдоўскую і румынскую, а пасля гаварыце, - крычыць з суседняга пакою пятнадцацігадовая жанчына - яна сцвярджае што ёй сямнадцаць і яна дачка прэзідэнта малдовы - і кідае ў нас мішку тэдзі, з якім спіць
мы змаўкаем, бо ў яе 3ох месяцовая аўчарка і яна можа ў любы момант яе на нас натравіць
і ўсё гэта і многае другое в нашам новам фільме не выклікае ў мяне нічога апроч пазяхання
фаталітэ