З "Жалейкі" (1913)

Dec 31, 2011 18:22

Навагодніе жадання

Як ідзе Новы год, на ўсім сьвеце народ
Да жычэння сабе штосьці мае.
Дык і ты, як усе, спаткай году прыход,
Беларусаў сямейка худая.

Кожны год, што мінаў, штосьці нам не дадаў,
Аж сабраўся так доўг не маленькі.
Хай жэ Новы наш год, што прыйшоў, завітаў,
Зверне ўсё нам, як ёсць, да капейкі!

Хай ня будзе круцель, дасць нам просценькі цэль
К лепшай долі, і волі, і славе;
Мы ня зналі жыцьця, ні вясёлых нядзель,
Хай Год Новы ўсё гэта паправе!

Купала


Previous post Next post
Up