Яшчэ адзін майстар-клас адбыўся 17 сакавіка і на гэты раз я усё сфатаграфавала, каб адлюстраваць якім чынам праходзяць у мяне такія мерапрыемствы. Запланавана было закрануць некалькі важных тэм:
1) матэрыял і яго асаблівасці
2) дзе і якім чынам лепш "дабываць" матэрыял у Менску
3) прыстасаванні для работы
4) базавыя тэхнікі - "саляныя пацерка" і праца з фактурамі
- "каўбаса", і як з ёй працаваць
- тэхніка "акварэль"
- тэхніка "спіралькі"
5) падрыхтоўка да запякання
6) запяканне
7) сабіраем пацеркі і п'ём гарбатку, абмяркоўваем, што карыснага паглядзець ў інтэрнэце
планавала на 3-4 гадзінкі, але затрымаліся, бо спачатку мне яшчэ "дапамагала" некаторы час Дашка, але потым татуля забраў яе і справа пайшла больш прадуктыўна. Яшчэ былі некаторыя пазітыўныя адхіленні на тэму груднога выкормліванны, якія, я упэўненна, спатрэбяцца калі-небудзь дзяўчатам)))
Мне здаецца, атрымалася выдатна. Спадзяюся не апошні раз. Яшчэ планую майстар класы наступнага узроўня, дзе навучу працаваць з пастамашынай і экструдэрам (шпрыцом) і закрануць тэму апрацоўкі пацерак пасля запякання.
звяртайцеся, шаноўныя сябры, буду рада павучыць:-)