Напрыканцы чэрвеня шалёная "Творчая Лабараторыя Джамбібум" паехала ў этна-экспедыцыю ў Любчу каб запісаць ды паслухаць спевы Дзеляціцкай народнай капэлы. Бабулькі з вёскі Дзеляцічы ў свой час каталіся з беларускімі спевамі па ўсім савецкім краінам. Зараз жа яны швэндаюць толькі па сваёй вёсцы - хто на ровары, хто на скуцеры, ды з задавальненнем спяваюць і ўзгадваюць мінулае.
Нажаль спяваць я не ўмею, дык толькі і заставалася што слухаць, здымаць, ды насалоджвацца краявідамі. Ніжэй невялічкі рэпартаж пра сустрэчу з бабулькамі, канцэрт у гатычна-трэшовым Любчанскім ДК ды фатасесія джамбібумаўцаў у кароўніку!