Nov 11, 2019 23:00
Спаткаўся тут, у Польшчы, з такой асаблівасцю грамадзянскага жыцця, як партнерскія адносіны.
У такіх сувязях людзі не маюць ані мужа, ані жонкі, ані каханкаў, яны маюць партнера(партнерку). Пол партнераў канешне можа быць розны альбо аднолькавы. Але ў Польшчы я бачыў толькі гетэрасэксуальныя пары.
(цікава ці на практыцы існуюць партнёрствы з колькасцю партнёраў большай за двух).
Такія пары маюць агульную маёмасць, дзяцей. Але афіцыяльна яны не сям’я.
Ну і цікава, чаму яны не хочуць быць сям’ёй афіцыяльна..
Напомніла мне пра “грамадзянскі шлюб”. Для мяне гэта лагічныя стасункі на кароткі час, без абавязкаў, без сумесных дзяцей, нерухомасці.
А вы як думаеце, як ставіцеся да такіх стасункаў? Ці бачылі такое ў Беларусі?