Раздача ламачча

Jan 23, 2020 03:29

Першая частка - ламачча кампутарнае, другая - іншае электрычнае, трэцяя - нават і не ламачча. Калі не сказана іначай, то невядома, ці спраўнае тут што, ці не. Ваш тэлефон у камэнтары або ў прыват. Аддаю ў будні ў першай палове дня на праспэкце Пераможцаў каля стэлы, малагабарытнае штосьці можна ў другой палове дня на Парку Чалюскінцаў; у выходныя дамаўляемся асобна.

1. Манітор Samsung SyncMaster 700s, 17". Апошні раз, здаецца, быў жывы, але ня без праблем.
2. Два карпусы сыстэмнікаў AT, абсалютна пустыя, але з жывымі блёкамі сілкаваньня (асобна). БЛЁКІ АДДАДЗЕНЫ
3. Клявіятура. Адна малаважная кнопка правалілася, пра астатнія ня памятаю.
4. Куча кампутарна-тэлефонных кабэляў з самымі рознымі разьёмамі. АДДАДЗЕНА
5. Мацярынская плята Gigabyte GA-P31-S3G. Ня памятаю, ці спраўная, здаецца, не. АДДАДЗЕНА
6. Камутатар TP-Link. 5-Port Fast Ethernet Switch. Model: TL-SF1005D. АДДАДЗЕНА
7. Бесправадны маршрутызатар D-Link Model: DIR-320. АДДАДЗЕНА
8. Розныя пляты, у тым ліку мадэм, відэа, гук. АДДАДЗЕНА
9. Тры пары голых навушнікаў. АДДАДЗЕНА
10. Вэнтылятар, шлейфы, яшчэ нейкая драбяза. АДДАДЗЕНА
11. Тры дохлыя (або паўдохлыя, ва ўсякім разе дысфункцыянальныя) мышы. Можна вешаць у лядоўні. АДДАДЗЕНА

=======

12. Прайгравальнік грампласьцінак AKORDS. Ня памятаю, ці амаль, ці зусім не працуе. Няма шнуроў. АДДАДЗЕНА
13. Прас Evrika, здох. АДДАДЗЕНА
14. Касэтны транзістарны магнітафон «Спутник 403». Апошні раз быў жывы. АДДАДЗЕНА
15. Дамафон. Не прымаў званкі. АДДАДЗЕНА
16. Рэпрадуктар “Сож 305”. Здаецца, згарэў дынамік.

=======

17. Плястыкавыя вядзерцы ад тварагу на 500 і 800 г, усяго тры такія пакеты.
















































Previous post Next post
Up