Фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Мірскім замку

Jul 01, 2012 12:44

ІІ Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі сярэднявечча «Спадчына Стагоддзяў» пройдзе ў Замкавым комплексе «Мір» з 29 чэрвеня па 1 ліпеня.
Арганізатар фэсту - моладзевае грамадскае аб’яднанне «Жывая Гісторыя». У Мір з’едуцца тысячы аматараў сярэднявечнай культуры з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, краін Балтыі.


Штодня будзе працаваць сярэднявечны кірмаш і атракцыёны для ўдзельнікаў і гледачоў, наведнікаў чакаюць гістарычная таверна і лучны тыр.
29 чэрвеня ў праграме фэсту дамоўныя бугурты, 30 чэрвеня - пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтвы лучнікаў.
1 ліпеня адбудзецца масавая пастановачная бітва з выкарыстаннем піратэхнікі і тактычныя бугурты.
Кожны фестывальны дзень будзе завяршацца канцэртам фольк-гуртоў з удзелам гуртоў «Стары Ольса», Testamentum Terrae ды іншых музыкаў. Канцэрт аздобяць вогненнае шоў і сярэднявечныя танцы.

лицарі, Білорусь, Мір, замок, фестиваль

Previous post Next post
Up