Суд над фанатамі МТЗ

Feb 04, 2017 11:23


Той, хто цікавіцца, што адбываецца па-за межамі ягонай хаты, ведае пра суд над фанатамі сталічнага МТЗ. У справе дзясяткі нестыковак, следства знаходзіць усе спосабы, любых людзей, каб тыя сьведчылі супраць хлопцаў. Расьледуецца дзень у чэрвені 2014 года, калі адбылося менскае дэрбі паміж МТЗ і "Тарпеда". Падрабязнасьці можна прачытаць у дзясятках артыкулаў на гэтую тэму. Абвінавачаньні папросту абсурдныя, але хлопцы трымаюцца годна. Адзін зь іх асабліва добра вядомы фанатам з Оршы - Вадзім Бойка некалькі разоў быў на нашым сектары і нават прабіў некалькі выправаў за наш сіня-белы клуб. У Вадзіма ад нараджэньня гемангіёма (добраякасная пухліна), неўзабаве яго чакае аперацыя. Відавочна, цырк, які адбываецца ўсе апошнія месяцы, не дадае здароўя нашаму пабраціму. Чым бы ўсё ні скончылася, мы павінны разумець, што нам трэба дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе як матэрыяльна, так і маральна.


Менск, МТЗ, acab

Previous post Next post
Up