Цяжка паверыць, але "Старт" сапраўды ніколі не перамагаў "Слонім" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі. Але цяпер кепская традыцыя зламаная! Класны матч, плюс самаадданасьць - у выніку перамога 2:0! Галы на рахунку Аляксандра Кучарава і Аляксея Хадневіча, 4-я і 33-я хвіліны. Прычым Аляксей свой гол адсьвяткаваў побач з фанацкім сектарам! Дзякуй усёй камандзе за незабыўныя эмоцыі і цудоўную перамогу!
На стадыёне катастрафічна мала народу. У Оршы даўно такога не было. Разумеем, звычайна, што ў людзей закаткі, часнычок,
цыбулька, усё гэта важна. Але некаторыя шмат патрабуюць ад каманды, а самі прыйсьці на матч ня могуць. Оршу ўсё больш паглынае агульны "заўзятарскі" менталітэт беларусаў, улетку трыбуны пустуюць. На матчы недзе чалавек 500, не больш, а то і менш. Фанацкі сектар з той жа тэндэнцыяй - толькі 9 чалавек. Але пры гэтым шыза на нармальным узроўні. На матчы 1 фанат "Слоніма".
Click to view
Click to view