Падтрымаць нашу каманду на далёкай выправе адправіліся 7 фанатаў аршанскага “Старта”. Ніхто ня ведаў - наперадзе нас чакае подласьць, здрада ад іншых людзей і мы яшчэ раз пераканаемся ў нашай дружбе, нашым агульным фанацкім шляху. Здымаем бус і едзем на іншы край Беларусі. Па прыедзе ў Ашмяны выходзім і крыху гуляем па горадзе, ідзем у краму па каўбасу і хлеб - ня елі асабліва, дык хоць перад матчам трэба. І раптам з-за крамы вылятаюць 5 невядомых акцыянераў, склады роўныя, усе на чыстых руках. Мы толькі паспяваем павярнуцца да іх, як адзін з нашых падае на зямлю спатыкнуўшыся аб бардзюр. Імгненна прыязджаюць мусара, якія, атрымліваецца, сачылі за падзеямі. Стык не атрымліваецца. Акцыянеры па тапках, потым мы зразумеем, што гэта была “Ліда” (зямля круглая, яшчэ сустрэнемся!), а мясцовыя шэрыя…забіраюць нас у аддзел. Яшчэ перад намі з’яўляецца нейкі мудак у бабскай ружовай майцы і кажа, што мы правакатары і ўсё пачалі. Ці то сам ён мусар, ці проста жонка не дае і трэба кагосьці засадзіць. Ружовы кэлх стукае на нас мусарам. Ні ў адным горадзе яшчэ не даводзілася назіраць, калі без бойкі людзей забіраюць і саджаюць у КПЗ. Прычым тых, хто нават не паспеў махнуць кулаком. На матчы ў выніку толькі двое нашых фанатаў.
Праводзім у мусарні цэлы дзень, адразу даецца ў знакі стаўленьне да людзей як да быдла з боку большасьці шэрых. Нам не даюць наведаць матч, замест гэтага мы сядзім у халоднай КПЗ, бетонныя сядзенні, на якіх можна прастудзіць ныркі, пах мачы, цемра - у Оршы ўмовы лепшыя, чым у Ашмянах. Дакладней меней горшыя. Чарговы раз пераконваемся, што сістэма, закліканая нібыта да выпраўлення чалавека, насамрэч нікога выправіць не можа, а наадварот, пагаршае чалавеку характар і здароўе. Нас выпускаюць каля ночы і выяўляецца, што вадзіла, якога мы нанялі для паездкі, ужо “зліўся” дамоў. Зь ім яшчэ пагутарым. Акрамя таго, мусара адмовіліся прымаць цёплыя рэчы, якія нам перадалі таварышы. Ну нічога, усё вяртаецца бумерангам. А салідарнасьць часта разьбівае зло. Калі фанатаў сьветлагорскага “Хіміка” “прынялі” ў Оршы, за імі прыехала ўся каманда і забрала іх. Спадзяемся, наша каманда ў будучыні зробіць тое ж самае, калі падобнае адбудзецца з намі зноў. Футбалісты павінны разумець, што мы едзем на іншы край Радзімы падтрымліваць іх, аддаваць ім свае эмоцыі. А ў Ашмянах каманда ведала пра наш прыезд і здолела здабыць такую важную перамогу зь лікам 4:1! Так і трымаць, хлопцы! Сіня-белыя назаўсёды! Вестку пра перамогу атрымліваем у мусарні, але нас трымаюць там далей.
Ну а мы адпраўляемся дамой аўтаспынам. Жадаючы мусарам такога ж займальнага шпацыру ў майках і шортах па начным Ашмянскім раёне, ідзем і стопім машыны. Нягледзячы на холад, мы ў сваёй кампаніі трымаемся ў норме. Падзяляемся на дзьве групы, тут і падзяляецца наша апавяданьне. Першая група пасьля ад’езду другой яшчэ амаль 2 гадзіны тупае па дарозе, а потым з’язджае да Менска, адкуль зь півам і квіткамі, купленымі на апошнія грошы, едзе да Оршы.
А вось і другая група са сваім апавяданьнем і "містычна-вінтажнымі” фоткамі:
Частка гэтай справаздачы пачынаецца з прыгод, калі нас выпусцілі з мусарні, пракінулі з мікронам. Мы, прайшоўшы шмат кіламетраў за размовамі, што паўночны захад Беларусі - страшныя “ебеня”, у якіх трэба здымаць працяг фільма "Поворот не туда" (да таго ж яшчэ і поўня на небе), бліжэй да 2 гадзін ночы мы падзяліліся на дзьве групы, каб лягчэй было займацца аўтаспынам. Так наша група прайшла 30 кіламетраў, перш чым нам пашанцавала і хлопец з Маладзечна падвёз нас пару кіламетраў да бліжэйшай АЗС. Ужо да таго часу развіднела, світанак на прыродзе вельмі прыгожы.
Прайшоўшы яшчэ далей, ужо набліжаючыся да мяжы Менскай і Гродзенскай абласьцей, заўважылі ветракі электрычных генератараў. Мяне радуе, што што хоць дзесьці ёсьць экалагічны спосаб здабычы электраэнергіі.
Перайшоўшы мяжу абласьцей і апынуўшыся ў Валожынскім раёне, мы дайшлі да вёскі Пераходы і пачулі грукат чыгункі. Убачыўшы ў пары кіламетраў станцыю, вырашылі дайсьці да яе. Станцыя, як і вёска побач, называецца Лістапады, мы вырашылі на ёй адпачыць. Напіўшыся калодзежнай вады, адпачылі пару гадзін, вырашылі вярнуцца на трасу, таму што чыгунка сыходзіла не ў Менск, а ў Маладзечна і Ліду, што нам не пасавала. Ды і бліжэйшы дызель там быў толькі а 10:42, а на гадзіньніку быў пачатак на дзявятую раніцы.
Вярнуўшыся на трасу, мы дзесьці 2,5 гадзіны спрабавалі злавіць спадарожку. Але кіроўцы фур не спыняліся, многія легкавушкі праляталі міма, а некаторыя нам круцілі факі, паказвалі, што не падбіраем, або тыцкалі ў прыпынак, маўляў “каціся так”. Што ж сказаць - зямля і такіх прыдуркаў носіць. Але, нарэшце, адзін добры латышскі хлопец падабраў нас! Правёўшы час у размовах зь ім і праслухоўваньні "Бі-2", якая грала ў магнітоле, дабраліся да Менска. Там, спытаўшы, дзе бліжэйшы траўмапункт, адправіліся туды, нашаму чалавеку ўправілі руку і наклалі гіпс. Далей на вакзал, купля квіткоў на хуткі цягнік да Оршы і зьяўленьне там а палове на шостую вечара.
Вернасьць родным колерам ня ведае межаў, усім ФКО! Мы недарэмна трацім маладосьць, а нашто траціце яе вы?!