Гарадзкі стадыён з паветранай здымкі

Sep 16, 2020 14:50

У 2021 годзе мы адзначым 100-годдзе роднага стадыёна. Як мы пісалі ў папярэдніх публікацыях, сам стадыён неаднаразова зьмяняўся за гэты час, але нязьменным было адно - тут пастаянна было футбольнае поле, на якім праводзіліся матчы рознага ўзроўню. Вашай увазе фотаздымак з паветра, на якім бачны і стадыён, і цяперашняя 2-я гімназія з чырвонай цэглы. Гімназія ў тыя гады называлася па-іншаму, але таксама выконвала адукацыйныя функцыі. Пры ёй і паўстаў стадыён.


Орша, наш стадыён

Previous post Next post
Up