СІТУАЦЫЯ НАПЯРЭДАДНІ
Аршанцы ў самы, здавалася б, разгар сезону, правялі за 49 дзён толькі 1 матч (!!!). Такога не здаралася ніколі ў гісторыі клуба. Смаргонцы правялі на адзін матч болей. Два матчы "Старта" ў чэмпіянаце былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін толькі з-за таго, што марыянеткавая федэрацыя баіцца патрыятычных зарадаў на трыбунах і нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікі там. З-за гэтага церпяць футбалісты, якія, зрэшты, масава маўчаць, і толькі "Крумкачы" ды асобныя футбалісты іншых клубаў асудзілі гвалт у дачыненьні да мірных дэманстрантаў на вуліцах беларускіх гарадоў. Можна колькі заўгодна казаць пра "спорт па-за палітыкай" ці спасылацца на тое, што клубы ў нас фактычна дзяржаўныя структуры, ды толькі гэта ня той выпадак. Пляваць на структуру клуба, калі бязьвінныя людзі атрымліваюць цяжкія калецтвы і псіхалагічныя траўмы ад невядомых бандытаў у чорным. Нам зараз не да групавых заяў, але відавочна, што актыўная падтрымка клуба на даденым этапе наўрад ці магчымая. Прынамсі, для многіх фэнаў. На жаль, пакуль у "пралогу" сустрэчы даводзіцца пісаць не пра нагамяч, а пра сітуацыю ў Беларусі.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 5 гадоў таму паядынак на полі смаргонцаў скончыўся для аршанцаў правалам - буйны разгром 0:6. Прычым два мячы ў браму сіня-белых у тым змаганьні за смаргонцаў забіў на цяперашні футбаліст Яўген Калінін, а яшчэ ў адным голе асістэнцкі бал набраў наш будучы на той момант гулец Дзьмітры Жданок.
На фота: адзін з фанатаў "Старта" на той самай выправе перад помнікам Францішку Багушэвічу.
ЯК БЫЛО?
Падрахунак супрацьстаяньня "Старт" (Ворша) - "Смаргонь":
20 сустрэч, +10 =3 -7, 31-32
1979 Вілія (Смаргонь) - Старт - 0:1
1979 Старт - Вілія (Смаргонь) - 7:0
1987 Станкабудаўнік (Смаргонь) - Старт - 3:0
1987 Старт - Станкабудаўнік (Смаргонь) - 0:1
1993/94 Старт - Смаргонь - 3:1
1993/94 Смаргонь - Старт - 0:1
2005 Старт - Смаргонь - 0:5
2005 Смаргонь - Старт - 2:3
2013/14 Старт - Смаргонь - 0:4
2015 Смаргонь - Старт - 6:0
2015 Старт - Смаргонь - 1:1
2016 Смаргонь - Старт - 3:0
2016 Старт - Смаргонь - 5:1
2017 Смаргонь - Старт - 0:3
2017 Старт - Смаргонь - 0:2
2018 Смаргонь - Старт - 1:2
2018 Старт - Смаргонь - 0:0
2019 Смаргонь - Старт - 1:2
2019 Старт - Смаргонь - 3:1
2020 Старт - Смаргонь - 0:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Матч адбудзецца 6-га верасьня на стадыёне ў Смаргоні. Пачатак а 16:00. Уваход вольны (сітуацыя можа зьмяніцца, па аналогіі зь іншымі гарадамі шэрыя службы могуць "раптоўна" адмовіцца "забясьпечваць парадак" на стадыёне, і тады гульня пройдзе без гледачоў).