60 год перамозе данецкага "Шахцёра" ў Воршы

Aug 07, 2020 12:24


7-га жніўня 1960 года, значыць, роўна 60 год таму ў Воршы скончыўся занальны турнір першынства СССР сярод моладзевых каманд майстроў класаў "А" і "Б". Пачаўся ён 31 ліпеня. У ім выступала бліжэйшая зьмена вядучых клубаў Савецкага Саюза - па тых часах нашаму гораду, галоўны клуб якога "Старт" выступаў толькі на рэспубліканскім узроўні, была аказаная вялікая ўвага. Мацнейшымі камандамі сталі "Тарпеда" (Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад) і "Шахцёр" (Сталіна, цяпер Данецк). У фінале, які гуляўся, як і іншыя матчы, на Гарадзкім стадыёне Воршы, украінскія гарнякі перамаглі расейскіх аўтазаводцаў 1:0, забіўшы адзіны мяч у другім тайме і выйгралі змаганьні ў паўфінальнай зоне.


Шахцёр (Данецк), Украіна, наш стадыён

Previous post Next post
Up