Выправа ў Пінск 11.07.2020

Jul 13, 2020 14:26

Пяць чалавек рознымі шляхамі адправіліся на поўдзень Радзімы, у Пінск, падтрымаць аршанцаў у няпростым матчы. Звычайна тут мы набіраем вельмі мала пунктаў. Заскокваем у свае транспарты і пагналі!




Прыганяем на месца, гуляем па ранкавым Пінску, молімся багам.





У гістарычным цэнтры горада, хто ня ведае, цалкам пешаходная вуліца. Прыклад па ўладкаванасьці ды прыгажосьці многім іншым гарадам. У Воршы ня целяцца зрабіць нават адну невялічкую "пешаходку" на Замкавай, хоць гэта не было б праблемай. Цікавая штука адбываецца каля драўлянага павільёна "Залаты колас". Тузаем па прыколе кран, а адтуль ліецца халоднае піва! Хапіла на куфаль!







Даходзіць чарга і да тутэйшага Езуіцкага калегіума. Плошча перад ім яўна большая за аршанскую. Ну і ёсьць такі самы кінатэатар "Перамога".







А непадалёк ад вакзала ёсьць адметная вуліца Мядовая вось з такімі дамамі.













А мы і не сумняваліся, што ён за нас! Хоць і сказаў кароннае "Па-першае, я з Пінска", але дадаў ненапісанае ўнізе "...але таплю за Воршу ўсіх парву!"



Надпіс зьдзіўляе. Чыя культурная сталіца? Іншай краіны? А калі Беларусі, дык чаму не па-беларуску напісана?



Працягваем гуляць.













Завугольлі стадыёна. Пасуе на ілюстрацыю да якога-небудзь серыялу тыпу "Football hooligans international" пра разборкі "зулусаў" і "вілланаў".



Па дарозе да нас надоўга прыбіваецца добрая самка сабакі, якая атрымлівае ад нас мянушку Прынцэса. Яна прымае ванны перад намі і ахвотна есьць сала, хлеб і ўсё, што мы прывезьлі з сабой. А вось піва не бярэ.



Наведваем розныя месйцы, у тым ліку тусім побач з драматычным тэатрам. Бачыце, у Пінску ёсьць тэатар, ёсьць універ, у Воршы, якая большая памерамі і колькасьцю насельніцтва, няма. Гэта непразрысты намёк - уладу неабходна выбіраць, а не спадзявацца на тое, што чарговы "мэр" не разаб'е горад дашчэнту. Таму што Воршы звычайна шанцуе менш, чым Пінску, Бабруйск і іншым гарадам.

























Пад вечар, калі павінен стартаваць матч, надвор'е пачынае шаптаці пра дождж. На сектары наша пяцёрка зараджае вельмі актыўна, выдаючы яўна лепшую шызу за ўвесь сезон. Нячаста на выправах удаецца такі гук!







Цяжкі эмацыйны матч, і мы перамагаем! 3:2!!!



Ганяйце на выправы, падтрымлівайце свой клуб!

Пінск, піва, выправы, Аршыца ультрас

Previous post Next post
Up