Будаўнік (Капыль) - Старт (Ворша) - 1:3

Jun 07, 2020 10:07


Матч каманда правяла ў эксперыментальным складзе, у якім яшчэ не выходзіла на поле ў гэтым сезоне. Калі мы прапусьцілі перш гол, зьявілася непрыемнае пачуцьцё - хіба мы другі год запар выляцім з Кубка на першым этапе ад каманды ніжэй статусам? Шчасьце, што гэтага не адбылося. Досыць хутка пасьля прапушчанага сіня-белыя ўключылі рэжым "інтэнсіў", узмацнілі атакі, і гэта прынесла вынік. Шугункоў, Бурнос і Кітаёў з пенальці забіваюць, "Старт" перамагае 3:1!

Склад каманды: Пугач, Дарашэнка, Сьвяцілаў, Смунёў, Луцік (Кітаёў, 82), Бурэўскі (Тупчы, 57), Знак, Беразун, Верамейчык, Шугункоў, Зямко (Бурнос, 46)


Кубак Беларусі, Капыль, Старт Орша

Previous post Next post
Up