У пераможнай сустрэчы са сьветлагорскім "Хімікам" 23-га траўня "Старт" перасягнуў лічбу ў 50 забітых мячоў у браму гэтага праціўніка. Зрабіўшы лік 2:0 - а сіня-белыя выйгралі дадзены паядынак з чатырма мячамі без адказу - МІкіта Шугункоў правёў юбілейны, 50-ты гол "Старта" ў гісторыі супрацьстаяньня са сьветлагорцамі.