Старт (Ворша) - Граніт (Мікашэвічы). Анонс

May 13, 2020 17:12


СІТУАЦЫЯ НАПЯРЭДАДНІ
Калі аршанцы пачалі сезон зь перамогі, а пасьля была параза і дзьве нічыі, што ніяк нельга лічыць добрым пачаткам, дык першыя туры для суперніка - кашмар. Упершыню ў сваёй гісторыі "Граніт" стартаваў у І лізе з чатырох паразаў запар. Каманду зь Мікашэвічаў узначальвае Алег Кароль, які ў мінулым сезоне працаваў са "Слонімам".




ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Роўна 40 гадоў таму аршанцы ўпершыню згулялі з "Гранітам" у чэмпіянатах Беларусі. Тады гэта быў яшчэ чэмпіянат саюзнай рэспублікі ў складзе СССР. На стадыёне "Лакаматыў" у ліпені "алімпійскага" году аршанцы здабылі адну з найбуйнейшых перамог у сваёй гісторыі - "Старт" разграміў каманду зь Мікашэвічаў 8:0! Тая перамога займае 4-ю пазіцыю ў сьпісе найбуйнейшых для сіня-белых за ўсю гісторыю.



Выразка артыкулу пра матч 1980 года

ЯК БЫЛО?
Падрахунак супрацьстаяньня "Старт" (Ворша) - "Граніт" (Мікашэвічы):
19 сустрэч, +7 =2 -10, 25-35
1980 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 2:1
1980 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 8:0
1987 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 2:1
1987 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 2:2
1999 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 0:0
1999 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 0:2
2000 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 1:2
2000 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 0:1
2001 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 1:0
2001 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 5:1
2005 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 6:3
2005 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 0:1
2011/12 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 0:7
2017 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 2:0
2017 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 0:1
2018 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 0:3
2018 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 1:0
2019 Старт - Граніт (Мікашэвічы) - 1:0
2019 Граніт (Мікашэвічы) - Старт - 3:1

ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Матч адбудзецца ў Воршы на Гарадзкім стадыёне 16-га траўня (субота). Пачатак а 16:00.

анонс, Граніт (Мікашэвічы), Старт Орша

Previous post Next post
Up