За "дагаварнякі" - да 5 гадоў дыскваліфікацыі

Mar 13, 2020 12:08

На пасяджэньні Выканкама АБФФ пасля дакладу начальніка міжнародна-прававога дэпартамента Сяргея Ільіча была зацверджана новая рэдакцыя Дысцыплінарнага кодэкса АБФФ. Істотная зьмена закранула артыкул № 99, у якім прапісаныя санкцыі за ўдзел у дамоўных матчах, маніпуляваньне вынікамі футбольных матчаў і спаборніцтваў, перадае football.by. Артыкул у новай рэдакцыі ўстанаўлівае мінімальнае пакараньне ў выглядзе дыскваліфікацыі на 5 гадоў, як за непасрэдны ўдзел у арганізацыі дамоўных матчаў, маніпуляваньне вынікамі футбольных матчаў і спаборніцтваў, так і за непаведамленьне аб гэтых злачынствах кампетэнтным органам.

дагаварныя матчы, Беларусь, чыноўнікі

Previous post Next post
Up