Аршанцы заявіліся на турнір у Калузе

Mar 06, 2020 08:18

24-26 сакавіка ў Калузе (Расея) пройдзе футбольны турнір, прысьвечаны Дню касманаўтыкі. Юныя футбалісты Воршы згуляюць у турніры футбалістаў 2007 года нараджэньня. Фармат каманд 11х11, беларусы - адзіная замежная каманда. Разам з аршанцамі заяўкі на ўдзел падалі СКА МВО (Смаленск), "Вязьма", "Зьвязда" (Люберцы), "Ржэў", "Вялікія Лукі", "Калуга", "Гусь Хрустальны", "Залатыя купала" (Разань), "Дзяржынск" (Ніжагародзкая вобласьць). Яшчэ чакаецца ўдзел дзьвюх каманд, каб давесьці колькасьць спаборнікаў да 12.


Расея, Старт (юн.)

Previous post Next post
Up