Выдатны тэлеграм-канал "
Супертифо" (дужа рэкамендуем) прыводзіць фотаздымак з аднаго італьянскага бара сёньня. Пакуль навакол, як у Італіі, так і ў Беларусі, паніка з каранавірусам, пакуль адзін прайдзісьвет у Беларусі прымудрыўся за ўчора прадаць лохам 1000 звычайных медычных масак з рэзкім павышэньнем кошту, уладальнікі гэтага бара не пераймаюцца. "Строга забаронена ўваходзіць з апрысквальнікам і ў масцы. Тут гераічна паміраюць з куфлем піва ў руцэ!!!"