Стадыён ручных гульняў Лёнакамбіната ў 2020-м

Feb 03, 2020 17:31

У канцы 2019 года было атрымана пацьверджаньне, што на рэканструкцыю комплекса па Перакопскай выдзяляюць грошы. Між тым, на Лёнакамбінаце гэта не адзінае месца для спорту. Хакейная скрыня каля 6-й школе яшчэ стаіць, хоць амаль бяз справы, з такімі зімамі не да хакею. Парк Лёнакамбіната меў класныя турнікі і дарожкі для прабежак, але за апошнія гады ён даведзены да маргінальнага стану. А днямі мы адправіліся паглядзець, што ж сталася са стадыёнам ручных гульняў тэкстыльнага прадпрыемства. І аказалася, што цяпер яго ўжо няма. Там проста трава і пустыя пляшкі ад таннага пойла. Вашай увазе некалькі фотаздымкаў, пачынаючы ад фота 70-х гадоў, якое нідзе раней бадай не публікавалася, але знойдзена намі ў архівах. Затым ідуць фотаздымкі студзеня сёлета.
























Орша, гісторыя

Previous post Next post
Up