Выйшаў фільм пра неверагодныя выправы і гераічных фанатаў, якія іх прабіваюць. Такіх шмат у суседняй з намі Расеі. Фільм "Выезда" пра тых, хто абірае нестандартныя спосабы перамяшчэньня, як напрыклад, велавыправы, паездкі на матчы на скейце, паходы за дзясяткі кіламетраў на футбол. Уражвае частка фільму пра фанатаў з пашыранымі патрэбамі. Пасьля такога сапраўды ўсьведамляеш нікчэмнасьць мармытаньня тых, каму вечна не хапае грошай, здароўя ці мазгоў наведаць гасьцявы матч любімай каманды. І ты тады задаеш чалавеку пытаньне - а ці сапраўды яна "любімая" для цябе? Прасьцей начапіць майку "Заўсёды побач", складаней раз за разам выбірацца на выправы. Адны зь персанажаў фільму - героі па жыцьці. У стужцы вядзецца таксама пра фаната маскоўскага "Спартака", які прабівае выправы на прыстасаваным апараце-вазку, пра сьляпога фаната маскоўскага "Дынама", які нягледзячы на гэта езьдзіць у іншыя гарады і актыўна падтрымлівае свой клуб. Займае дых ад такіх людзей, вялікая ім павага. Мінус - пантарэз Баста, які таксама ўдзельнічае ў фільме. Рэпер, які раней тапіў за "Ростсельмаш", цяпер пазіцыянуе сябе фэнам маскоўскага ЦСКА, а валодае СКА з роднага яму Растова-на-Доне, ужо раней сутыкаўся зь непрыняцьцем часткі сектару "коней". У астатнім фільм заслугоўвае ўвагі.
Мова: русский
Працягласьць 33:08
Click to view