Рух з афіцыйным вяртаньнем назвы "Старт" пайшоў!

Jan 05, 2020 09:06

Спартовая газэта "Прессбол" выйшла з артыкулам "Что будет с первой лигой. Из-за "договорняков" места в Д2 могут лишиться пять клубов - или кто-то предпочтет штраф 65000 долларов и "минус 15" очков?" Сапраўды, сітуацыя пакуль незразумелая, нават не названа колькасьць гульцоў ФКО, якія знаходзяцца пад падазрэньнем у здачы матчаў. Натуральна, рана казаць яшчэ пра нейкія санкцыі клубам, паколькі незразумелая іх віна, магчыма, у нашым клубе ў дамоўных матчах вінаваты толькі адзін чалавек, адпаведна, пакараньне ўсяму клубу было б несправядлівым. Але варта зьвярнуць увагу на важную згадку ў матэрыяле:





Толькі паправім аўтара артыкула Ягора Бачылу ў тым пункце, што афіцыйнае вяртаньне гістарычнай назвы ніяк не дапаможа нашай камандзе сысьці ад пакараньня, калі віна будзе даказаная. Але што будзе тое і будзе, аднак тое, што ў Воршы сапраўды захацелі вярнуць назву "Старт", кажа пра станоўчае. Гэта варта зрабіць ужо даўно, да чаго мы заклікаем не адзін сезон.

Чаму мы выбіраем імя “Старт”?

Старт Орша, артыкулы

Previous post Next post
Up