Плакат да Кубка Англіі

Jan 03, 2020 14:53

4, 5 і 6 студзеня адбудуцца матчы 3-га раўнду аднаго зь любімых турніраў адмінаў - Кубка Англіі. 4-га студзеня будзе гасьцявая гульня "Портсмута", да якога адзін з нас неабыякавы, з "Флітвудам", а таксама сустрэча гіганта зь невялікай камандай. Размова ідзе пра матч "Манчэстэр Сіці" з "Порт Вэйлам". Калі нехта ня ведае, лёсаваньне найстарэйшага турніру Эўропы праходзіць так, што поле таксама выбіраецца на цырымоніі, а не паводле прынцыпу "на полі слабейшага". Дык вось, любімаму клубу Робі Ўільямса выпала гуляць з чэмпіёнамі краіны ў гасьцёх. Поп-выканаўца ў свой час адмыслова запісаў песьню "It`s only Us", каб ягоны клуб уключылі ў футбольны сімулятар ФІФА. "За "Порт Вэйл", які ніколі не гуляў вышэй за 3-ці ўзровень Англіі, малюе таленавіты мастак Пэйн Профіт, малюнак якога і публікуем. Вось спасылка на ягоны твітэр. Прыхільнік "Вэйла" падкрэсьлівае, што ката Эрнеста, які адпраўляецца на выправу, цікавіць у першую чаргу ня лік, а падтрымка свайго клуба.


малюнкі, Англія, музыка

Previous post Next post
Up