Набліжаюцца Дзяды

Oct 30, 2019 16:55

Настала глыбокая восень... Падыходзіць да заканчэння народны абрадавы каляндарны год беларусаў... Каляды - гэта аб'ядноўваючае звяно ў календары святаў, заканчвае мінулы год і дае пачатак новаму. І усё далей ідзе сваёй чаргой. Але пакуль пачаліся кароткія і самотныя восенькія дні, яшчэ засталася адна значная падзея ў народным календары - Дзяды. Дзень памінання продкаў, калі ідзе да заканчэння каляндарны год, засынае прырода, сімвалізуючы сабой заканчэнне зямнога чалавечага жыцця. Але, як і прырода, мы ведаем, праз невялікі перыяд спачыну скіне з сябе сівое покрыва зімовай спячкі і ажыве, зазіхаціць усімі фарбамі і зальецца спевамі птушак і цурчаннем вясновых ручаёў, так і чалавечае жыццё ідзе наперад. Чалавек вечны ў сваіх каранях, што ідуць ад продкаў, у сваім вечным руху зямнога жыцця і ў светлых марах аб будучыні сваіх нашчадкаў.Таму дзень памінання продкаў гэта не проста успамін аб тых, каго ўжо няма з намі. Кожнае народнае свята - гэта повязь стагоддзяў ад сівой мінуўшчыны да мараў аб светлай будучыні...І ў гэтым моц нашага народу (паводле старонкі "Фэсты беларускага народнага календара")


Беларусь, сьвята

Previous post Next post
Up