Хваля (Пінск) - Старт (Ворша). Анонс

Jun 19, 2019 07:47


Перад паядынкам у «Хвалі» 9 пунктаў і 11-я пазіцыя ў табліцы, у аршанцаў 13 пунктаў і 8-е месца.

Дзень: 22.06.2019

Месца: Пінск, стадыён «Хваля»

Час: 19:00



У 11-м туры чэмпіянату І лігі аршанцы адпраўляюцца на іншы край Беларусі, а менавіта на маляўнічае Палесьсе. Супернікам сіня-белых будзе клуб, які носіць такія самыя колеры - «Хваля» з Пінску. У гэтым славутым беларускім горадзе супернікі сустракаліся неаднаразова. Найноўшая гісторыя супрацьстаяньняў пачалася ў 2017 годзе.

Каманды гулялі паміж сабой і некалькі дзясяткаў год таму, калі аршанскі клуб называўся «Стартам», «Максім-Легмашам», «Оршай», а пінчукі насілі назвы «Прыпяць», «Камунальнік» і «Пінск-900».

Папярэднія матчы ў найноўшай гісторыі

28.07.1996 Старт - Хваля - 2:1

04.08.1996 Хваля - Старт - 1:2

05.07.1997 Хваля - Старт - 3:2

25.10.1997 Старт - Хваля - 2:3

08.04.2017 Старт - Хваля - 0:1

05.08.2017 Хваля - Старт - 5:1

28.04.2018 Старт - Хваля - 3:0

25.08.2018 Хваля - Старт - 1:1

Агульны баланс матчаў "Старт" (Ворша) - "Хваля" (Пінск): 14 матчаў, +5=1-8, розьніца галоў 20:26.

Пінск, Хваля (Пінск), анонс, Старт Орша

Previous post Next post
Up