Орша - Слонім. Анонс

Oct 30, 2015 12:22

1-га лістапада "Орша" прымае аднаго з даўніх супернікаў - "Слонім". Перад сезонам-2015 мы сустракаліся са слонімцамі шмат разоў, самыя "сьвежыя" матчы адбыліся ў 2011 годзе ў 2-й лізе. Тады ў Слоніме існавалі гістарычны клуб горада "Камунальнік" і "газавы наватвор" "Белтрансгаз". Газавікам мы прайгралі 0:5 і 0:7, а "Камуне" 0:1 і 2:4. Пасьля дзьве слонімскія каманды былі аб'яднаныя ў адзін клуб, які назвалі "Слонім". Але, наколькі ведаем, у Слоніме дагэтуль зь цеплынёй ставяцца менавіта да назвы "Камунальнік".

У першым коле 1-й лігі 2015 года "Орша" саступіла ў гасьцях 0:3.

Матч другога кола адбудзецца 1-га лістапада і пачнецца а 14:00. Усе на Гарадзскі стадыён на перадапошні хатні матч сезону!


ФК Орша, Слонім, анонс

Previous post Next post
Up