18 траўня - футбольнае сьвята ў гонар 100-годдзя аршанскага футболу

May 15, 2019 14:38


18 траўня на Гарадзкім стадыёне Воршы запланаваны шэраг мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя аршанскага футбола, якое адзначалася летась. Пачатак сьвята аб 11-й гадзіне, а ўжо а 12-й пачнуць свой матч ветэраны аршанскага футболу старэйшыя за 60 год і каманда СдзЮШАР № 2. А 13-й гадзіне ветэраны аршанскага футболу старэйшыя за 45 гадоў згуляюць зь ветэранскай камандай астатняй Беларусі, за якую на поле выйдуць Эдуард Малафееў, Пётр Качура, Андрэй Лаўрык і іншыя легенды беларускага футболу. За ветэранскія каманды будуць гуляць футбалісты, якія рабілі імёны «Старту» і «Тэмпу» ў 70-я, 80-я, 90-я. Завершыць сьвяточны футбольны дзень матч «Старт» - «Баранавічы» ў рамках 6-га туру І лігі чэмпіянату Беларусі. Такога бадай яшчэ ніколі не здаралася, каб толькі ў 6-м туры чэмпіянату «Старт» (фк «Орша») праводзіў свой першы матч дома. У суперніках будзе прынцыповы супернік - «Баранавічы».

Першы матч паміж клубамі адбыўся ў Воршы яшчэ 12-га траўня 1957 года і прынёс перамогу аршанцам 2:1. Гісторыя захавала і частку складу нашай каманды, у некаторых нават нумары: брамнік Татарынаў, паўабаронца Зельдзін (№ 5), форварды Румо, Кунін, Данілаў (№ 7), Серкуцьеў, цэнтрфорвард Крэль, Шакуля, Макарэвіч, Кавалік.

У чэмпіянаце БССР аршанцы выйгралі ў суперніка 8 матчаў з 20. У 9 гульнях была зафіксавана нічыя і толькі 3 разы перамаглі "Баранавічы". Вось усе вынікі супрацьстаянняў нашых клубаў (першая лічба ў ліку - колькасць галоў "Старта"): 1957 г. - 2:1 і 1:2, 1966 г. - 0:2 і 0:0, 1973 г. - 1:1 і 2:1, 1975 г. - 2:2 і 1:1, 1976 г. - 0:2 і 0:0, 1977 г. - 1:1 і 2:1, 1978 г. - 1:1 і 1:0, 1981 г. - 1:1 і 1:0, 1982 г. - 1:0 і 3:1, 1983 г. - 1:1 і 1:0.

А вось вынікі сустрэч "Старта" і "Баранавічаў" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі: 1993/94 - 0:2 і 3:1, 2005 г. (у першай лізе) - 1:6 і 1:3, 2012 г. - 0:0 і 1:0, 2013 г. - 0:1 і 1:2, 2014 г. - 2:1 і 1:1, 2015 г. - 1:5, 0:0, 2016 г. - 1:0 і 3:1, 2017 г. - 0:0, 1:1, 2018 г. - 1:0, 1:3. У суме 7 перамог заваявалі "Баранавічы", 5 нічыіх і 6 перамог аршанцаў.

Такім чынам, клубы правялі паміж сабой 38 матчаў. Баланс на карысьць аршанскага "Старта": +14=14-10. Па розніцы галоў у матчах з “чырвона-сінімі” “сіня-белыя”, як ні дзіўна, саступаюць 40:45.

Бягучы сезон «Баранавічы» пачалі няўдала, толькі 1 перамога пры 4 паразах і 14-я пазіцыя з 1 пунктам. У аршанцаў 6 пунктаў і 9 месца. Матч на Гарадзкім стадыёне Воршы пачнецца 18-га траўня а 18:00 пасьля паядынкаў ветэранаў.



Тэмп (Барань), футбалісты ФКО, анонс, ФК Орша, ФК Орша (юн.), Легмаш, Старт Орша, Баранавічы

Previous post Next post
Up