22 сакавіка ў Менску прэзэнтуюць фільм пра жаночы футбол

Mar 21, 2019 14:54


Жаночы футбол у нашай краіне дагэтуль на даволі маргінальных пазыцыях, на нашу думку, гэтаму спрыяе сама АБФФ, калі вуснамі генэральнага сакратара Юрыя Вяргейчыка заяўляе пра месца жанчын у радзільні і на кухні, і таму падобнае. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшай будучыні зьявіцца жаночая футбольная каманда "Старта", але дзеля гэтага ў Воршы трэба хаця б заснаваць паўнавартасную футбольную секцыю для дзяўчат. У Беларусі нарэшце зьявіўся фільм, які распавядае пра жаночы футбол. Усім, хто будзе ў Менску 22-га сакавіка, раім быць на праглядзе, мае быць цікава. Падрабязнасьці па спасылцы.


кіно, жаночы футбол

Previous post Next post
Up