30-га лістапада 1872 года ў шатландскім Глазга, а дакладней у сталічным раёне Парцік на стадыёне "Хэмілтан Крэсэнт", які належаў Заходнешатландзкаму крыкетнаму клубу, адбыўся першы афіцыйны футбольны матч. Сустрэліся зборныя Шатландыі і Англіі. Шатландзкі сьцяг прадстаўляў у поўным складзе клуб "Куінз Парк", а вось ангельская каманда мела прадстаўнікоў 9 розных клубаў. Гэта быў менавіта першы афіцыйна зафіксаваны матч, які меў афіцыйны статус ці быў прызнаны гэткім. Натуральна, сустракаліся шатландцы і ангельцы і раней. А матч 30-га лістапада быў адкладзены на 20 хвілін з-за звыклага для жыхароў Брытаніі туману. Акрамя таго, поле яшчэ і было заліта бясконцымі дажджамі, якія ў Глазга нікога не зьдзіўляюць. Шатландцы мелі пэўную перавагу, аднак матч завяршыўся ўнічыю 0:0. Ад таго часу форма, у якой зборныя выйшлі на той паядынак, застаецца асноўнай для камандаў. Шатландыя выступае ў цёмна-сініх футболках, Англія ў белых. За футбольным матчам назіралі 4 тысячы гледачоў.
Ілюстрацыі матчу Шатландыя - Англія (0:0)
Калі "Куінз Парк", які тады дэлегаваў уласны склад у зборную сваёй краіны, цяпер аматарскі клуб, то ў раёне Парцік, дзе быў праведзены той самы паядынак, ужо праз 4 гады заснавалі клуб "Парцік Тысл", які цяпер гуляе ў Чэмпіёншыпе (Д2). Зрэшты, стадыён "Хэмілтан Крэсэнт" нядоўга будзе домам гэтага клуба, ужо на 13-м годзе існаваньня ён пераедзе ў іншы раён Глазга - Мэрыхіл.
Так стадыён выглядае сёньня
Афіша матчу
Так выглядаў стадыён у той час, калі на ім быў праведзены першы афіцыйны футбольны матч