Ну колькі ж можна, га?! Ужо ўвайшло ў дурную моду ўпускаць пункты на апошніх хвілінах, развальвацца. На 43-й Яўген Зямко забіў у другім матчы запар, але на 90-й аршанцы ўпусьцілі перамогу, нічыя 1:1. Мы ня здолелі перагуляць суперніка, аднаго з усяго трох, якія ідуць ніжэй за нас у табліцы. Больш і словы непатрэбныя, як бы так ні складаўся матч для нас, кожны, але ўпушчаная на апошняй хвіліне перамога - гэта няўдалы вынік, спрачайцеся ці пагаджайцеся.
Склад каманды ў пінскім матчы: Садоўскі - Рузін, Вераб'ёў, Беразун, Казакоў, Жалезьнікаў, Зямко (Кітаёў, 78), Знак (Іваноў, 80), Александровіч, Кабачэўскі, Грачыха.
У турнірнай табліцы цяпер зноў саступаем сьветлагорскаму "Хіміку", у якога яшчэ і матч у запасе.