Вядомы паўабаронца Аляксандр Дзегцяроў, які выступаў раней за наваполацкі "Нафтан", "Смаргонь". "Віцебск", "Тарпеда" (Жодзіна), маскоўскія "Лакаматыў" і "Тарпеда", перайшоў у наш клуб. Апошні час 32-гадовы паўабаронца абараняў колеры "Слоніма". Фотаздымку ў форме ФКО пакуль няма, таму зьмяшчаем фота Аляксандра Дзегцярова ў форме папярэдняга клуба. Навічок аршанцаў выступаў за моладзевую зборную Беларусі і заваёўваў Кубак краіны.