Роўна 7 гадоў і 1 месяц таму, 9-га лютага 2011 года мы запачаткавалі наш фанацкі праект
orshafans.livejournal.com, затым яму на зьмену прыйшоў новы адрас, на якім мы жывем цяпер, - orshafans2.livejournal.com, наступным этапам будзе стварэньне асобнага сайту. За гэты час мы, фанаты аршанскага "Старта", праехалі за клубам дзясяткі тысяч кіламетраў і напісалі для нашых чытачоў, якія складаюцца пераважна з прыхільнікаў вялікага сіня-белага клуба, сотні аповедаў пра выправы за любімы клуб, сотні допісаў пра творчасьць у гонар роднага ФКО, дзясяткі інтэрв'ю і фотаздымкаў, прысьвечаных гісторыі і цяперашняму жыцьцю клуба. Таксама мы актыўна падтрымліваем і пішам пра любімы валейбольны клуб "Узьлёт".
Мы па-ранейшаму аддана любім нашы колеры, як і ў папярэднія гады застаемся на пазіцыях "Супраць сучаснага футболу", выказваем павагу заслужаным перад аршанскім спортам людзям і крытыкуем тых, хто выкарыстоўвае спорт у сваіх эгаістычных мэтах. Віншуем усіх, хто мае дачыненьне да рэдакцыі Orshafans, з нашым сьвятам! Абавязкова зладзім вечарыну ў гонар 7-годдзя. А пакуль прадстаўляем вам новы шэдэўр ад нашага рэдакцыйнага мастака. Усім ФКО!