Як прывабіць спонсараў?

Jan 11, 2018 17:22

Над пытаньнем пошуку дабрадзеяў б'юцца ўсе клубы ў нагамячы: хтосьці пасьпяхова, хтосьці не. Ёсьць і клубы, кіраўніцтва якіх нават не зрабіла свой сайт і таму патэнцыйныя дабрадзеі нават ня могуць прачытаць патрабаваньні клуба па коштах за рэкламу, умовы. Цікавы клуб нараджаецца ў Расеі ў выпадку з ФК "Горкій" (Курск). Клубаў, створаных паводле такіх прынцыпаў, у Эўропе ўжо нямала, аднак спасылаемся на матэрыял пра курскую каманду па простай прычыне - абсалютная большасьць нашых чытачоў ведае расейскую мову, яна больш пашыраная за ангельскую, напрыклад. Такім чынам, клуб прадстаўляе раён Курска вакол вуліцы Горкага (адсюль і назва). Перад ім ня ставяцца задачаў стаць прафесійным любым коштам. Яго стваральнікі спрабуюць стварыць аматарскі клуб, грунтаваны на прынцыпах лакальнага патрыятызму, зрабіць футбол месцам сустрэч сяброў і добрых знаёмых. Пры гэтым, стваральнікі клуба прызнаюць, што нізавы футбол у іх краіне кволы, што падобна і на нашу беларускую сітуацыю. А спонсары шукаюцца дзеля падтрыманьня клуба, дзеля стварэньня неабходнай "сямейнай" атмасферы на стадыёне, а не дзеля мільённых трансфераў.

Гид для спонсоров. "Горький": время новых людей


супраць сучаснага футбола (AMF), Расея

Previous post Next post
Up