Зь бліжэйшым супернікам мы гуляем зь пераменным посьпехам.
Становішча перад 22 турам:
3 месца. Прамень - 36 пунктаў
…7 месца. Старт - 28 пунктаў
Калі б не штраф у балах, “Прамень” меў бы зараз 46 пунктаў і ўпэўнена лідзіраваў бы ў турнірнай табліцы з адрывам у 6 пунктаў. Але і бяз гэтага ў сталічнага клуба выдатныя шанцы на выхад у Вышэйшую лігу. Так што ў суботу аршанцы сустракаюцца з мацнейшым на дадзены момант клубам лігі. Сустрэча будзе вельмі няпростай. 16 верасьня, Гарадскі стадыён Оршы, 17:00.
Баланс сустрэчаў аршанцаў з "Промнем": 5 матчаў, +2=0-3, 7-9.
І наша афіша, намаляваная адмыслова пад матч. Падтрымайце клуб на стадыёне!