Зь бліжэйшым супернікам сіня-белыя сустракаліся толькі аднойчы, і тады аршанцы ўпэўнена перамаглі на сваім полі 3:0. Гэта было ў першым коле чэмпіянату-2017. Тады галы за "Старт" забівалі Жданок, Гаўрушка і Хадневіч.
Стоўбцы заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі. Сучасную назву мястэчка атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час Стоўбцы знаходзіліся ў Менскім павеце ВКЛ, належалі
Аляксандру Слушку, які ў 1623 г. заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. У 1669 г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў. Горад цяпер мае насельніцтва ў 16 858 чалавек. Стоўбцы знаходзяцца на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці за 287 км ад Оршы.